У Беларусі аб`яўлены адкрыты конкурс на вызначэнне імпарцёраў алкагольнай прадукцыі на 2012 год. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве гандлю.
Міжведамасная камісія па арганізацыі і правядзенні конкурсаў для вызначэння юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, прымае дакументы да 26 верасня ўключна.
Дакументы павінны ўтрымліваць: пералік алкагольных напояў, якія ўдзельнік конкурсу мае намер увозіць у Беларусь; указанне мэты іх увозу (аптовы або рознічны гандаль); аб`ём увозу алкагольных напояў у натуральным і грашовым выражэнні; наяўнасць або адсутнасць запазычанасці па плацяжах на першае чысло месяца, які папярэднічаў даце правядзення конкурсу, і іншыя звесткі аб дзейнасці кампаніі.
Дата і месца правядзення адкрытага конкурсу міжведамасная камісія вызначыць пасля заканчэння прыёму прапаноў.
Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць шляхам правядзення конкурсаў. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы. У другім паўгоддзі 2011 года ў спісе спецімпарцёраў знаходзіцца 26 прадпрыемстваў.
Нагадаем, згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1009/9379
Текущая дата: 19.11.2024