Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША ў Беларусі паводле вынікаў біржавых таргоў узрос да 5.347 рублёў



Курс долара ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што прайшлі 12 верасня, узрос на 76 рублёў і склаў 5.347 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам узяў удзел 21 банк. Аб`ём таргоў склаў 20 млн. 827 тыс. долараў (попыт — 20 млн. 827 тыс., прапанова — 7 млн. 405 тыс.).

У таргах расійскім рублём узялі ўдзел 23 банкі. Курс знізіўся на 1,08 рубля і склаў 176,45 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў склаў 361 млн. 72 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 67 тыс., прапанова — 361 млн. 72 тыс.).

У таргах еўра узялі ўдзел 20 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 7 млн. 193 тыс. еўра (попыт — 6 млн. 303 тыс., прапанова — 7 млн. 193 тыс.), а курс знізіўся на 60 рублёў і склаў 7.255 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 13 верасня склаў 1.898,73 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 80,03%, да долара — на 78,23%, да расійскага рубля — на 79,25%, да еўра — на 82,63%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1012/9180
Текущая дата: 18.11.2024