Па выніках першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, якая прайшла 14 верасня, курс долара ЗША склаў 8.600 рублёў, еўра — 12.100, расійскага рубля — 305.
Такім чынам, курс долара на дадатковай сесіі перавысіў курс долара на асноўнай у 1,6 разу.
Афіцыйныя курсы, устаноўленыя Нацбанкам на 15 верасня на асноўнай гандлёвай сесіі, склалі: долар ЗША — 5.355 рублёў, еўра — 7.320, расійскі рубель — 176,36.
Як заявіў журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны, Нацбанк задаволены ходам таргоў.
Многія прадаўцы выбралі пазіцыю чакання, таму прапанова была невялікай: менш за 5% ад дзённай экспартнай выручкі. Паводле прыблізных падлікаў, гэта каля 8 млн. долараў, сказаў Надольны. Попыт, паводле яго слоў, перавысіў прапанову "ў некалькі разоў", а па некаторых валютах — у пяць разоў. "Курс знаходзіцца на самай верхняй мяжы (8.600. — БелаПАН.) і пры росце прапановы будзе зніжацца", — зазначыў намеснік старшыні Нацбанка.
Збліжэнне афіцыйнага курсу з рыначным Нацбанк плануе на працягу паўтара-двух месяцаў. На думку Надольнага, зараз няма вострай неабходнасці хутка збліжаць курсы на асноўнай і дадатковай сесіях. "Удзельнікі рынку павінны адчуць тэндэнцыі, і мы будзем плаўна, паступова рухацца да збліжэння", — сказаў ён.
"Пакуль мы не можам казаць пра дэвальвацыю. Наша задача — выйсці на раўнаважны курс. Не выключана, што курсы зблізяцца настолькі, што нам будзе дастаткова 5—10% ваганняў у межах кошыка і мы выйдзем на адзіны курс", — зазначыў Надольны.
Што тычыцца з`яўлення валюты ў абменных пунктах, то, як паведаміў Надольны, некаторыя банкі на гэтай дапсесіі куплялі валюту для абменнікаў. "Але ў цэлым банкам патрэбныя пара дзён, каб забяспечыць абменныя пункты неабходным аб`ёмам валюты", — сказаў ён.
Паводле яго слоў, Нацбанк не праводзіў інтэрвенцый. "Але разам з тым такое права ў нас ёсць для згладжвання ваганняў курсу", — дадаў Надольны. Ён сцвярджае, што Нацбанк не мае намеру даваць нейкія рэкамендацыі ўдзельнікам таргоў. "У нас свабодны доступ на рынак, і калі экспарцёр вырашыць прадаваць валюту, ён можа рэалізаваць сваё права. Або, калі палічыць патрэбным, — устрымацца. Але ніякіх рэкамендацый па курсе і тэндэнцыях мы даваць не будзем", — запэўніў прадстаўнік Нацбанка.
Аднак, як мяркуюць эксперты, абменны курс рубля на дадатковых таргах устаноўлены з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
Курс, "безумоўна, устаноўлены з выкарыстаннем нейкага адміністрацыйнага рэсурсу", мяркуе былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч. "Але я не думаю, што гэта рэсурс Нацыянальнага банка — гэта рэсурс, звязаны з тым, што ўрад прымусіў некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія мелі валюту, прадаць яе на гэтай першай дадатковай сесіі", — лічыць ён.
Устаноўлены на дадатковых таргах абменны курс ён ацэньвае як цалкам аптымальны ў цяперашніх эканамічных умовах. Пры гэтым Багданкевіч не выключае росту курсу нацыянальнай валюты. "На гэтым этапе быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс, звязаны з тым, што некаторыя экспарцёры-дзяржпрадпрыемствы вымушаныя былі прадаць валюту, а іншыя былі прымушаныя не рабіць вялікіх заявак на яе куплю", — зазначыў ён.
Паводле прагнозаў Багданкевіча, выйсці на адзіны курс валют удасца прыкладна да сярэдзіны лістапада. Хацелася б спадзявацца, што курс будзе на вызначаным сёння ўзроўні — недзе 8—9 тысяч", — сказаў эксперт.
Старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі (БНПА) Аляксандр Швец расцэньвае дзеянні Нацбанка пры правядзенні дадатковай сесіі на БВФБ як "вельмі правільныя і блізкія да рыначнай сітуацыі".
Ён таксама мяркуе, што "без рэжысуры Нацбанка не абышлося". "Але гэтая рэжысура была даволі мудрай, — дадаў Швец. — Гэта мудры крок, які дазволіць эканоміць валютныя рэзервы для інтэрвенцыі, бо пры такім амаль рыначным курсе, які склаўся, сэнсу рабіць ін`екцыі з золатавалютных рэзерваў няма".
У далейшым, на яго думку, усё будзе залежаць ад таго, наколькі Нацбанк і ўрад ацэняць сітуацыю. "Прыватны бізнес, які валюту закупляў даражэй, магчыма, цэны панізіць. А для прадпрыемстваў прамысловасці, якія фарміравалі сабекошт, зыходзячы з куплі валюты па курсе афіцыйным 5 тысяч, хутчэй за ўсё, зменіцца сабекошт прадукцыі. І ўрад павінен рэагаваць на гэта. Адсюль можа быць сумеснае рашэнне ўрада і Нацбанка па карэкціроўцы і ўмацаванні рубля. Калі такое рашэнне будзе прынята, значыць, трэба будзе дзейнічаць плаўна, на працягу месяца-двух. Гэта будзе даваць добрыя сігналы насельніцтву, ад гэтага будуць залежаць стаўкі па прыцягненні рублёвых дэпазітаў і гэтак далей", — мяркуе Швец.
БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1012/9223
Текущая дата: 18.11.2024