Белорусский портал в Казахстане

У Мінску з`явілася магчымасць электроннай рэгістрацыі прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў



З 1 верасня ў Мінску прадугледжана магчымасць электроннай дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі, зарэгістраваць бізнес у электронным выглядзе можна пры дапамозе вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Для карыстання паслугамі партала egr.gov.by неабходна ўстанавіць браўзер Microsoft Internet Explorer версіі 7.0 і вышэйшай.

Нагадаем, толькі па выніках сямі месяцаў гэтага года ў Беларусі зарэгістравана 34.686 суб`ектаў гаспадарання: 8.632 юрыдычныя асобы і 26.054 індывідуальныя прадпрымальнікі. З зарэгістраваных сёлета юрыдычных асоб большасць складаюць унітарныя прадпрыемствы (42%) і таварыствы з абмежаванай адказнасцю (41%). Найбольшая колькасць суб`ектаў гаспадарання зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці: 9.200 юрыдычных асоб і 5.181 індывідуальны прадпрымальнік.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1017/8944
Текущая дата: 18.11.2024