Сярод працоўнага насельніцтва сталіцы ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў 2,8% аформлены як самазанятыя, астатнія 97,2% працуюць па найме, паведамілі «Мінск-Навіны» ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Паводле дадзеных за 2022 год, каля 60% занятага насельніцтва — гэта моладзь. Хлопцаў працуе больш, пры гэтым кіруючыя пасады займаюць пераважна дзяўчаты — больш за 70%.
Больш за ўсё моладзі задзейнічана ў сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванню — 39,6% ад агульнай колькасці работнікаў. У галіне інфармацыі і сувязі іх 37%, а ў фінансавай і страхавой дзейнасці — 24%. Сярод работнікаў дзяржаўнага кіравання 28,7% — хлопцы і дзяўчаты да 30-ці гадоў. Пры гэтым у сферы творчасці, спорту, забаў і адпачынку іх усяго 23,7%.
Звязда, 25 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/102/69876
Текущая дата: 17.11.2024