Магчыма, ужо сёлета ў Мінску пачнецца будаўніцтва пяцізорнага гасцінічнага комплексу "Пекін". Пра гэта, як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, расказаў 15 жніўня журналістам віцэ-прэм`ер Анатоль Тозік. Ён удзельнічаў у цырымоніі падпісання беларуска-кітайскага інвестыцыйнага дагавора аб будаўніцтве жылога комплексу ў сталічным мікрараёне Лябяжы.
Будаўніцтва "Пекіна" будзе ажыццяўляцца за кошт прамых кітайскіх інвестыцый.
Затым у Мінску на плошчы 13 га пачнецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Чайна-таўн". Мяркуецца, што там будзе гатэль, а таксама гандлёвыя рады з кітайскімі таварамі. "Каб гарбату, шоўк у Беларусь завозілі не праз трэція-чацвёртыя рукі, а наўпрост", — сказаў віцэ-прэм`ер. Там жа павінен быць і цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны, кітайскія рэстараны і іншыя забаўляльныя цэнтры ў кітайскім стылі.
І яшчэ над адным буйным сумесным праектам працуюць Беларусь і КНР. Гэта кітайска-беларускі тэхнапарк, які, паводле слоў Анатоля Тозіка, з`яўляецца велізарным стратэгічным праектам на шмат гадоў. "Мы спадзяемся, што там будуць адкрываць свае прадпрыемствы самыя тэхналагічна перадавыя кампаніі свету, не толькі Кітая, калі адміністрацыя парка ўбачыць, што гэта тыя тэхналогіі, якія адпавядаюць сусветнаму стандарту і патрэбныя", — падкрэсліў віцэ-прэм`ер.
Пад усе праекты вызначаныя пляцоўкі, і яны ўжо пачынаюць працаваць, удакладніў Анатоль Тозік.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1023/8695
Текущая дата: 18.11.2024