На падставе загада міністра абароны Юрыя Жадобіна ва Узброеных сілах Беларусі сфарміраваны тры зводныя аўтамабільныя ўзводы для аказання дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю.
Як паведаміла прэс-служба ваеннага ведамства, для кіраўніцтва дзеяннямі асабовага складу, выдзеленага для аказання дапамогі ва ўборцы ўраджаю, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ў Міністэрстве абароны створана аператыўная група. Зводныя ўзводы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам Клецкага, Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама Чавускага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ў перавозцы грузаў.
Усяго ў аказанні дапамогі ўдзельнічаюць прыкладна 110 ваеннаслужачых і 70 адзінак грузавой і спецыяльнай тэхнікі. На 9 жніўня перавезена больш за 10.000 тон збожжа.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011
Усяго ў аказанні дапамогі ўдзельнічаюць прыкладна 110 ваеннаслужачых і 70 адзінак грузавой і спецыяльнай тэхнікі. На 9 жніўня перавезена больш за 10.000 тон збожжа.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1025/8605
Текущая дата: 18.11.2024