Былі часы — беларусы размаўлялі па-беларуску. Прычым трымаліся не толькі мовы.
Прынамсі, нас, лучынцаў, па "фірменнай" гаворцы пазнавалі — па лішніх... апострафах, бо раней тут казалі не <І>мёд, мяса, пяць, бабёр, памёр, мяккі ... Казалі м`ёд, м`яса, п`яць, баб`ёр, пам`ёр, м`яккі... Было, напрыклад, слоўка п`якнуць (значыць, ударыць) і шмат нейкіх іншых, з-за якіх ніколі ніхто не камплексаваў — наадварот, людзі ганарыліся.
Ганарыліся мо тым, што Лучын старэйшы за саму Маскву, дзе яго людзі часта бывалі на выстаўцы народных дасягненняў, што ў мясцовым калгасе чаго толькі ні было: і свінні з каровамі, і чарэшні з памідорамі, і авечкі, і пчолы, і свая рыббрыгада (па-мясцоваму — неваднічыя, бо рыбу лавілі невадамі), і грэчка... А яшчэ — свой паром, свае лодкі, катар...
Дык вось стаіць адна наша цётка ў Рагачове на базары. Людзі падыходзяць да яе, штось пытаюцца. Яна адказвае — то як быццам па-нашаму, па-лучынску, то раптам не. А дзядзьку нейкаму яснасці хацелася, і ён не каб адразу падысці ды спытаць, ён здалёк пад`язджае, цікавіцца:
— Адкуль ваша м`яса?
— Мяса? Ды бярыце, не пашкадуеце — з Лучына...
— А як там у вас аў`ёс? Ці пасеялі?
— Пасеялі, пасеялі — і авёс, і грэчку ўжо хутка...
— А м`ёду летась пудоў з п`яць ці ўзялі?
— Слухай, ты чаго прычапіўся? — скасерылася і ў наступ пайшла цётка. — Чаго тут стаў?
— Ды жа вось — разабрацца хачу, ці праўда, што м`яса з самога з Лучына? Гаворка, бабачка, у цябе не тая.
— Гэта ў мяне не тая? Гэта я не з Лучына? Ды я там замужам 30 гадоў! Так што або купляй што, альбо адыдзіся, а то зараз як п`якну, — за вярсту адляціш!..
Тут, можа, трэба сказаць, што біцца ў нас было справай мужыкоў: бабы — толькі пагражалі. А ўсе разам цанілі сваю адметнасць, сваю гаворку — некалі. Цяпер, не вам казаць, адмаўляюцца нават ад мовы. Абы дагадзіць. Чорт ведае каму.
Соф`я Кусянкова, в. Лучын, Рагачоўскі раён.
Звязда, 29 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1029/8242
Текущая дата: 18.11.2024