Эканоміка яшчэ не гатова да свабоднага плавання рубля, заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 ліпеня на цырымоніі ўручэння ўзнагарод пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2010 года".
"На адзіны курс беларускага рубля мы выйдзем у бліжэйшыя пару месяцаў, — сказаў ён. — Гэта эканамічная неабходнасць, і па гэтым пытанні не можа быць іншых меркаванняў".
Кіраўнік урада назваў умовы выхаду на адзіны курс: стварэнне "падушкі бяспекі" па золатавалютных рэзервах, зніжэнне дэфіцыту знешняга гандлю, больш жорсткае валютнае рэгуляванне і кантроль. "Зараз урад і Нацбанк распрацоўваюць дадатковыя меры для ўзмацнення кантролю валютных патокаў на рознічным і біржавым валютных рынках", — сказаў прэм`ер-міністр. Ён нагадаў, што ў маі ўпершыню за многія гады быў адзначаны прафіцыт знешняга гандлю ў памеры амаль 117 млн. долараў ЗША.
Мясніковіч паведаміў, што ўрад і ў далейшым будзе падтрымліваць экспартна арыентаваныя і імпартазамяшчальныя вытворчасці. Праект адпаведнага ўказа прэзідэнта адпраўлены яму на разгляд. "У гэтай сітуацыі ўрад слухае і чуе бізнес, але, на жаль, некаторыя кіраўнікі бізнес-саюзаў у пагоні за таннай папулярнасцю робяць гучныя заявы і нагнятаюць страсці, — сказаў прэм`ер-міністр. — Па галоўным цяперашнім пытанні — пытанні курсаўтварэння — прашу бізнес чуць і ўрад. Мы ніколі не пойдзем на повадзе ў чыстых імпарцёраў і спекулянтаў і не пакінем беларускі рубель у свабодным плаванні, без інтэрвенцый. Наша эканоміка залежыць ад знешняга гандлю, і да гэтага яна яшчэ не гатова".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1030/8140
Текущая дата: 18.11.2024