Белорусский портал в Казахстане

Мільянеры на чарніцах



Магілёўская спажывецкая кааперацыя ў гэтым сезоне нарыхтавала ўтрая больш чарніц, чым летась. За мяжу замарожаныя чарніцы ўжо прададзены на суму больш за мільён долараў.

Сёлета шмат чарніц у магілёўскіх лясах, а цану давалі за іх добрую — 15 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта стала нядрэннай крыніцай заробку для сялян.

Спажывецкая кааперацыя працягвае набываць у насельніцтва чырвоныя і чорныя парэчкі, вішні. Кошт — 4-5 тысяч рублёў за кілаграм. Разлік адразу на месцы. Прымаюць ягады не толькі ў вясковых крамах, але і на цэнтральным рынку ў Магілёве, дзе закупка робіцца ў аўторак, пятніцу і выхадныя дні.

Ілона Іванова
Звязда, 20 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1031/8088
Текущая дата: 18.11.2024