Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 15 ліпеня, вырас на 10 рублёў і склаў 5.000 рублёў.
Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 25 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 19 млн. 352 тыс. долараў (попыт — 19 млн. 352 тыс., прапанова — 4 млн. 8 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічалі 24 банкі. Курс знізіўся на 0,07 рубля і склаў 177,76 рубля. Аб`ём таргоў склаў 343 млн. 748 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 5 млн. 407 тыс., прапанова — 343 млн. 748 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб`ём таргоў склаў 3 млн. 571 тыс. еўра (попыт — 1 млн. 294 тыс., прапанова — 3 млн. 571 тыс.), а курс знізіўся на 34 рублі і склаў 7.056 рублёў за еўра.
У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,11% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 15 ліпеня склаў 1.844,11 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 74,85%. Пры гэтым да долара ЗША — на 66,67%, да расійскага рубля — на 80,58%, да еўра — на 77,62%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1033/7958
Текущая дата: 18.11.2024