Арганізатары акцыі маўклівага пратэсту заклікалі Аляксандра Лукашэнку адправіць у адстаўку кіраўніка МУС Анатоля Куляшова. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце ад імя арганізатараў, разасланым у СМІ 23 чэрвеня.
Як гаворыцца ў звароце, вечарам 22 чэрвеня 2011 года ў цэнтры беларускай сталіцы і шэрагу іншых гарадоў супраць грамадзян Беларусі былі кінутыя сілы міліцыі і спецназу. "Супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія па спецыфіцы сваёй працы павінны абараняць людзей і прадухіляць канфліктныя сітуацыі, без усялякіх на тое прычын гвалтоўным спосабам затрымлівалі людзей і адвозілі іх у РУУС. Калі людзі спрабавалі штосьці растлумачыць ці высветліць прычыну свайго затрымання, да іх прымянялася фізічная сіла. Выступіўшы супраць мірнага насельніцтва, міліцыя і АМАП учынілі анархію", — зазначаецца ў дакуменце.
"Каб больш не паўтаралася падобнае бязмежжа, звольніце Куляшова", — гаворыцца ў звароце да Лукашэнкі.
Як паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў акцый пратэсту Вячаслаў Дыянаў, ніякіх спецыяльных зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта, МУС Беларусі ці ў Генпракуратуру накіроўвацца не будзе. "Дастаткова таго, што наш адкрыты ліст распаўсюдзяць СМІ і сацыяльныя сеткі. Думаю, Лукашэнка прыслухаецца да такога фармату звароту", — сказаў Дыянаў.
Нагадаем, учарашняя акцыя маўклівага пратэсту, як і папярэднія, што прайшлі 8 і 15 чэрвеня, была ініцыіраваная групай актывістаў сацыяльных сетак. Тысячы людзей па ўсёй Беларусі выйшлі на цэнтральныя плошчы і вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны. У Мінску, паводле розных ацэнак, удзельнікамі акцыі сталі некалькі тысяч чалавек.
Паводле даных праваабаронцаў, па ўсёй Беларусі 22 чэрвеня было затрымана звыш 460 чалавек. Большасць з іх адпусцілі без складання пратаколаў, аднак частка затрыманых у Мінску правялі ноч пад вартай і сёння паўсталі перад судом. Удзельнікаў акцыі абвінавачваюць у дробным хуліганстве паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і караюць штрафамі.
Праваахоўныя органы не каментуюць учарашнія падзеі.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1040/7454
Текущая дата: 18.11.2024