Як паведаміла ўрач-эпідэміёлаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна сталіцы Сняжана Несцярук, цяпер у краіне дастаўка кожнай партыі імпартнай гародніны адсочваецца да месца рэалізацыі: правяраюцца дакументы і сертыфікаты на тавар, у лабараторыі гарадскога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі даследуюцца пробы на ўзбуджальнікаў хваробы.
Таксама прынята рашэнне аб забароне выкарыстання агародніны, якая паступіла ў сталіцу па імпарце, для прыгатавання страў ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, дзіцячых дашкольных і санаторна-курортных аздараўленчых установах.
У розных дзяржавах ужо больш за 2 тысячы хворых на эшэрыхіяноз. Ёсць смяротныя выпадкі. Сімптомы хваробы — крывавая дыярэя, гарачка і рвота. Заражэнне адбываецца праз ежу: агародніну, садавіну, малако і малочныя прадукты, ваду, а таксама праз прадметы штодзённага ўжытку.
Любоў Ягоранкава
Звязда, 16 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1043/7236
Текущая дата: 18.11.2024