На базе РНПЦ «Маці і дзіця» адбылася перадача Мінскаму абласному цэнтру хуткай медыцынскай дапамогі аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі «Купава 233150», а таксама сертыфіката на пастаўку яшчэ пяці адзінак, паведамілі ў прэс-службе МАЗ.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня медыцынскага работніка. У ім прынялі ўдзел міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў, гендырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч.
Сацыяльны праект па вырабе аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі стартаваў у мінулым годзе і рэалізуецца Банкам развіцця, Міністэрствам аховы здароўя і МАЗам па даручэнні ўрада. Згодна з праектам, у гэтым годзе ў планах перадаць 22 адзінкі АХМД установам аховы здароўя.
Кампанія «МАЗ-Купава» — вядучы вытворца камерцыйнага і грузавога аўтатранспарту, рэфрыжэратараў і аўтафургонаў у Беларусі. Аўтамабільныя прычэпы і іншая тэхніка рэалізуецца не толькі на айчынным рынку, але і далёка за межамі краіны. У асартыменце прадпрыемства прадстаўлена больш за 300 відаў прычэпаў, гандлёвых, грузавых і турыстычных транспартных сродкаў (прычэпаў-дач).
Звязда, 12 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/105/69685
Текущая дата: 17.11.2024