Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся за красавік на 32,1 млн. долараў (0,9%) і на 1 мая 2011 года склалі 3 млрд. 793,5 млн. долараў ЗША. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пры гэтым з пачатку года аб`ём ЗВР краіны знізіўся на 1 млрд. 237,2 млн. долараў (24,6%).
Паводле звестак Белстата, у структуры золатавалютных рэзерваў рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1 млрд. 440,7 млн. долараў, што на 467 млн. долараў (24,5%) менш, чым на пачатак года. У той жа час за красавік рэзервы ў валюце павялічыліся на 103,2 млн. долараў (7,7%).
Аб`ём манетарнага золата ў рэзервах знізіўся за студзень—красавік на 53 млн. долараў (3,3%) і на 1 мая склаў эквівалент 1 млрд. 546,8 млн. долараў. Пры гэтым за красавік актывы ў золаце выраслі на 146,4 млн. долараў, ці 10,5%.
Іншыя актывы склалі 207,4 млн. долараў, што ў 4,6 разу менш, чым на пачатак года. За красавік іншыя актывы скараціліся на 230,6 млн. долараў (52,6%).
СДР (спецыяльныя правы пазычання) склалі 598,6 млн. долараў супраць 567,7 млн. долараў на пачатак 2011 года.
Выступаючы 21 красавіка з пасланнем народу і парламенту, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць "выхаду на раўнаважкі валютны курс". Залогам эканамічнай бяспекі ён назваў золатавалютныя рэзервы. "Пытанне іх нарошчвання да доўгазапаснага ўзроўню неабходна вырашыць. Гэты год трэба прысвяціць стварэнню магутнай фінансавай падушкі бяспекі", — заявіў Лукашэнка.
"Спакойна, сістэмна, без усялякай надзвычайшчыны урад і Нацбанк абавязаныя дакладна і даступна растлумачыць людзям свае дзеянні, не ствараючы непатрэбнага ажыятажу", — дадаў ён.
За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн. долараў, ці на 11%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1057/6331
Текущая дата: 17.11.2024