Белорусский портал в Казахстане

Беларусь на 50% павялічвае стаўку экспартнай мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні



Беларусь з 1 чэрвеня 2011 года на 50% (да 75 еўра за тону) павялічвае стаўку экспартнай мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні, якія вывозяцца з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Такое рашэнне прадугледжана ўказам № 179 ад 4 мая 2011 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Папаўняць бюджэт за кошт збірання з "Беларуськалія" экспартнай пошліны дзяржава пачала ў верасні 2008 года. Тады цана на спотавых рынках хлоркалію перавышала 1 тысячу долараў за тону. З 1 верасня 2008 года кожная экспартная тона калійных угнаенняў у адпаведнасці з указам прэзідэнта стала абкладацца пошлінай 200 еўра за тону. У верасні 2009 года стаўка экспартнай пошліны на калійныя ўгнаенні была ўстаноўлена ў памеры 50 еўра за тону. Гэтая стаўка дзейнічала і ў 2010 годзе, нягледзячы на чуткі аб магчымым павышэнні стаўкі да 100 долараў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1057/6332
Текущая дата: 17.11.2024