Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі пашырыў калідор вагання курсу беларускага рубля



З 12 мая галоўны банк краіны пашырае дапушчальныя межы вагання курсу нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют у гэтым годзе з плюс-мінус 8 працэнтаў да плюс-мінус 12 працэнтаў, паведаміў намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч.

Гэтае рашэнне прынятае ў рамках паэтапнага збліжэння абменнага курсу беларускага рубля на розных сегментах валютнага рынку і накіраванае на пашырэнне магчымасцяў Нацыянальнага банка па рэагаванні на ваганні крос-курсаў замежных валют, якія ўваходзяць у кошык. Акрамя таго, гэты крок у цэлым дазволіць праводзіць больш гібкую курсавую палітыку.

Звязда
7 мая 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1057/6334
Текущая дата: 17.11.2024