Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк адпусціў курс беларускага рубля



З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусі адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкам курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам. Гэта зроблена "ў межах рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку", гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Нацбанка.

"Дэфіцыт валютных сродкаў на гэтым сегменце рынку склаўся ў сакавіку гэтага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджаннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва", — зазначаецца ў паведамленні.

На думку Нацбанка, "выкарыстанне рыначных падыходаў да фарміравання курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні здзелак з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт грамадзян на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася апошнім часам у сувязі з чаканнем змянення абменнага курсу".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1057/6360
Текущая дата: 17.11.2024