Пракуратура Савецкага раёна Мінска выявіла факт размяшчэння на інтэрнэт-пляцоўцы Ozon амулетаў і абярэгаў з эмблемай «Чорнае сонца», якое адносіцца да нацысцкай сімволікі. Пра гэта паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінска.
Малюнак на гэтых вырабах падпадае пад п.12 пераліку нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Згодна з ч. 2 арт. 12 закона «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» распаўсюджванне і публічная дэманстрацыя такіх атрыбутаў недапушчальна.
Пракуратура вынесла прадпісанне маркетплейсу з патрабаваннем выключыць гэтую прадукцыю з дэманстрацыі і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Акт нагляду выкананы ў поўным аб’ёме.
У выніку амулеты і абярэгі былі выдалены, а на сайце настроены фільтры і стоп-словы для прадаўцоў і рэкламадаўцаў, якія перашкаджаюць размяшчэнню матэрыялаў, якія парушаюць заканадаўства аб недапушчэнні нацызму.
Звязда, 7 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/106/69641
Текущая дата: 17.11.2024