Белорусский портал в Казахстане

МУС аб`явіў пра завяршэнне папярэдняга расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года



"Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь — арганізатараў і ўдзельнікаў масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года", — паведаміла вечарам 5 красавіка ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Паводле заключэння следства, "атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту". Падчас расследавання крымінальных спраў устаноўлены роля і ступень удзелу кожнага фігуранта ў падзеях, якія адбыліся.

Ступень адказнасці за ўчыненае вызначыць суд, абяцае МУС.

З улікам накіраваных у замежныя дзяржавы просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, наяўныя матэрыялы ў дачыненні да замежных арганізацый і грамадзян выдзелены ў асобную вытворчасць, і расследаванне ў згаданым кірунку будзе працягвацца, у тым ліку ў дачыненні да асоб, якія хаваюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1068/5729
Текущая дата: 17.11.2024