Сёньня ў Магілёве маюць разглядацца дзьве адміністрацыйныя справы: супраць журналіста інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімера Лапцэвіча й старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.
Аднак праваабаронцам пакуль дакладна не сказалі, калі і дзе адбудуцца суды над затрыманымі.
Праваабаронца Барыс Бухель: «Я сёньня тэлефанаваў дзяжурнаму Ленінскага райаддзелу міліцыі, і ён сказаў, што за выходныя дужа шмат зьбіраецца адміністрацыйна затрыманых, таму іх справы ў панядзелак разглядаюцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Я цяпер у судзе й патрабую, каб іх разгляд адбыўся ў Ленінскім судзе. Ведаю, што і Лапцэвіч і Салаўёў патрабуюць адвакатаў і сьведак, якія могуць пацьвердзіць, што іх затрымалі незаконна».
Уладзімера Лапцэвіча затрымалі 25 сакавіка за нібыта дробнае хуліганства. Паводле міліцэйскага пратаколу, ён лаяўся матам, а падчас затрыманьня аказваў супраціў міліцыі. Зьмітра Салаўёва вінавацяць у тым, што ён лаяўся матам. Позна ўвечары 25 сакавіка іх даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Вядома, што Зьміцер Салаўёў абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага затрыманьня.
Жонка Зьмітра Салаўёва Надзея: «Яны проста размаўлялі на вуліцы, а міліцыянт падышоў і загадаў ісьці ў аўтобус. Яны папрасілі міліцыянта прад’явіць дакумэнты. А той сказаў, што, маўляў, усё патлумачаць у аўтобусе. Міліцыянты пачалі сілай іх штурхаць, за адзеньне, за рукі. Зьмітру выкруцілі рукі, у яго плячо баліць. Ён выклікаў хуткую».
28 сакавіка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1071/5471
Текущая дата: 17.11.2024