Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені ўклады насельніцтва ў банках у нацыянальнай валюце павялічыліся на 3,4%, у замежнай — на 4,7%



Больш як на 1 трлн. рублёў, або на 4,4%, павялічыліся за студзень рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках. На пачатак лютага яны дасягнулі амаль 24 трлн. рублёў, паведамляе Нацыянальны банк.

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц узраслі на 332,4 млрд. рублёў, або на 3,4%, а ў замежнай — на 206,7 млн. долараў ЗША, або на 4,7%. На пачатак лютага ўклады грамадзян склалі: у нацыянальнай валюце 10,1 трлн. рублёў, у замежнай — амаль 4,6 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год прадугледжаны прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 6,4—7,2 трлн. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1086/4364
Текущая дата: 16.11.2024