Нямецкая амбасада ў Менску правяла сустрэчу з журналістамі, прысьвечаную ўдзелу Нямеччыны ў Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Арганізатары зь беларускага боку паабяцалі, што на выставе будуць кнігі Ўладзімера Някляева.
У нямецкай амбасадзе адзначаюць, што Нямеччына будзе на гэтай выставе ганаровым госьцем. Пад дэвізам "Нямеччына: багацьце фарбаў і адценьняў" яна прадставіць сваю прадукцыю на стэндзе ў 250 квадратных мэтраў. Але ці бянтэжыць нямецкі бок тое, што кніжная выстава праходзіць у краіне, дзе пад арыштам трымаюць паэта Ўладзімера Някляева, а Эўразьвяз уводзіць санкцыі? На гэтае пытаньне карэспандэнта "Свабоды" прадстаўнік нямецкай амбасады Пэтэр Дэтмар сказаў:
"Той факт, што мы ўдзельнічаем у кніжнай выставе-кірмашы, паказвае, што ў нас няма ў дадзеных адносінах нейкай няўпэўненасьці. Я сам вялікі прыхільнік падзелу культуры і палітыкі і вітаю гэтую ідэю. Культура і мастацтва — гэта сродкі, якія прыводзяць людзей адно да аднаго, а не падзяляюць. І ў чым сэнс не праводзіць і ня ўдзельнічаць у камунікацыях, калі яны так неабходныя? І ў рэзалюцыі міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу вы ня знойдзеце ніводнага слова, якое ў той ці іншай форме перашкаджала б супрацоўніцтву ў галіне культуры".
Напярэдадні зьявілася заява шэрагу ўкраінскіх літаратараў і выдаўцоў, якія заклікаюць украінскіх удзельнікаў байкатаваць кніжны кірмаш у Менску ў знак салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і Наталкай Бабінай — яна "стала ахвярай КДБ: у яе канфіскавалі кампутар з падрыхтаваным да выданьня раманам". Пэтэр Дэтмар сказаў, што як прадстаўнік нямецкай амбасады "ня можа даваць ацэнку пазыцыі ўкраінскіх пісьменьнікаў".
Выканаўчы дырэктар выставы Дзьмітрый Макараў дадаў, што "з палітычных матываў няма ніводнай адмовы" ад удзелу ў менскім кірмашы. Маўляў, "кнігі — па-за палітыкай і па-за межамі".
"А што тычыцца ўкраінскага боку, то апроч маленькай нататкі ў інтэрнэце, больш ніякай інфармацыі няма. Такой афіцыйнай інфармацыі таксама няма. Літаральна ўчора з дызайнэрамі ўкраінскага боку мы абмяркоўвалі дызайн стэнду. Таму афіцыйнай адмовы ад украінскага боку няма. Таму тое, што тут нехта хоча на культуры сабе зрабіць нейкае імя — гэта прынамсі непрыгожа".
На пытаньне, ці будуць кнігі Ўладзімера Някляева на кірмашы, спадар Макараў сказаў: "Канечне".
"У нас няма нейкай забароны ці нечага. Няма таго, што міністэрства інфармацыі сказала, каб кнігі гэтага аўтара не было. Ва ўмовах удзелу вельмі выразна напісана, што ў выстаўцы могуць узяць удзел усе жадаючыя, апроч кніг, якія прадстаўляюць прапаганду гвалту, фашызму. Такія кнігі, канечне, забаронены. Але ў нас афіцыйнага сьпісу такога няма. Таму ўсе кнігі — калі ласка. Доступ любых аўтараў".
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода
3 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1088/4207
Текущая дата: 16.11.2024