Беларусь з 1 лютага 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 студзеня 2011 года нумар 96 уступіць у сілу з 1 лютага ў адпаведнасці з пунктам 1 указа ад 31 снежня 2010 года нумар 716 "Аб стаўках вывазных мытных пошлін", паведамілі ў Апараце Саўміна.
Тым самым унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1932 "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь".
Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 лютага бягучага года складзе $346,6, нафты з колькасцю серы - $137,6. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) будзе ўстаноўлена пошліна $232,2 за 1 т. Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $161,8, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $198,8, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $161,8. Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе роўная $161,8, бензолу, талуолу, ксілолаў - $232,2.
Як паведамлялася, Беларусь з 1 студзеня 2011 года мае права атрымліваць расійскую нафту і нафтапрадукты без пошлін і без абмежавання аб`ёмаў. Гэта прадугледжана Пагадненнем аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты. Дакумент падпісаны кіраўнікамі дзяржаў Мытнага саюза 9 снежня 2010 года, ратыфікаваны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 21 снежня і адобраны Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010 года.
Пагадненнем устаноўлены новыя ўмовы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Таксама ўрэгуляваны пытанні спагнання і пералічэння ў бюджэт Расіі вывазных мытных пошлін пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза нафты сырой і асобных тавараў з вуглевадароднай сыравіны. Такім чынам, уведзены новы механізм выплаты і залічэння экспартных пошлін. Ён прадугледжвае, што пошліна ад экспарту беларускай сырой нафты паступае ў бюджэт Рэспублікi Беларусь, а пошліна ад экспарту нафтапрадуктаў - у бюджэт Расійскай Федэрацыі.
Звязда
28 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1090/4075
Текущая дата: 16.11.2024