Белорусский портал в Казахстане

Алег Трусаў: Наша абарона – гэта наша мова



Бабруйскі гарвыканкам заснаваў прэмію за папулярызацыю беларускай мовы. Узнагарода будзе насіць імя пісьменніка Міхася Лынькова, які некалькі гадоў працаваў у Бабруйску галоўным рэдактарам гарадской газеты.

Будзе гэта песня, літаратура ці журналістыка, вырашыць адмысловая камісія, паведамляюць у Бабруйскім гарвыканкаме. Адзіная ўмова – прэтэндаваць на узнагароду змогуць толькі жыхары гораду.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алег Трусаў адзначае, што падобныя з’явы ў апошнія два гады амаль ператварыліся ў тэндэнцыю:

- З Магілёўскай, Гомельскай абласцей, з Аршаншчыны прыходзяць весткі аб тым, што чыноўнікі пачалі звяртаць увагу на родную мову, - сказаў Трусаў у інтэрв`ю тэлеканалу "Белсат".

Алег Трусаў звязвае гэта з тым, што цяпер адбываецца змена пакаленняў, сталеюць тыя, хто памятае часы беларускага Адраджэння, магчыма, сам браў удзел у акцыях адстойвання незалежнасці Беларусі. Да таго ж, адзначае Алег Трусаў, сярод чыноўнікаў расце разуменне, што без роднай мовы Беларусь страціць сваю незалежнасць і зробіцца прыдаткам Расеі.

МЫ
23 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1092/3931
Текущая дата: 16.11.2024