Белорусский портал в Казахстане

Створаная Нацыянальная каардынацыйная Рада апазыцыі ў Беларусі



9 студзеня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.

Рада будзе дамагацца “вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў”.

Пад Дэклярацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазыцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (А.Ярашук), беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (М.Грыб), БСДГ (С.Шушкевіч), партыя левых "Справядлівы сьвет" (С.Калякін), АГП (С.Багданкевіч), аб`яднаньне "Гавары праўду" (А.Дзьмітрыеў), рух "За Свабоду" (А.Мілінкевіч), “Малады Фронт" (М.Дземідзенка), "Эўрапейская Беларусь" (В.Івашкевіч), аргкамітэт беларускай партыі жанчын “Надзея” (А.Яськова), аргкамітэт беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада (С.Кулевіч), БНФ (А.Янукевіч), аргкамітэт беларускай партыі працоўных (А.Бухвостаў), аргкамітэт БХД (Д.Садоўскі), аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу (У.Навасяд), Рада беларускай інтэлігенцыі (У.Колас), экс-кандыдат у прэзыдэнты РБ, былы палітвязень А.Казулін.

”Апазыцыя пачынае кансалідавацца і каардынаваць сваю дзейнасьць для таго, каб выправіць сёньняшні стан рэчаў на Беларусі. У Каардынацыйнай Радзе ня будзе кіраўніцтва, яна прадугледжвае, што структур, якія ў яе ўваходзяць – самастойныя, і яны будуць прымаць рашэньне па кожнаму пытаньню, сыходзячы са сваіх статутаў. Мы не ствараем надпартыйную структуру,” – распавёў Свабодзе кіраўнік партыі левых “Справядлівы Сьвет” Сяргей Калякін.

Радыё Свабода
09 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1095/3760
Текущая дата: 16.11.2024