Абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня (артыкул 293 КК) на сёння з`яўляюцца 25 чалавек. Такія звесткі праваабаронцаў. Афіцыйныя звесткі МУС абнародаваў толькі адзін раз, 30 снежня: паведамлялася, што абвінавачанні прад`яўлены 22 асобам.
У ліку абвінавачваных пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Чатыры з іх знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Рымашэўскі быў вызвалены з СІЗА 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.
Астатнія 20 падазроныя па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:
- Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;
- Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;
- Арцём Брэус, грамадзянін Расіі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі затрыманымі расіянамі, а затым зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне прад`яўлена 5 студзеня;
- Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;
- Іван Гапонаў, грамадзянін Расіі. Як і Брэус, быў вызвалены 29 снежня і зноў затрыманы. Абвінавачанне таксама прад`яўлена 5 студзеня;
- Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;
- Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;
- Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;
- Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;
- Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;
- Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;
- Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;
- Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі;
- Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар Саннікава;
- Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука;
- Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт";
- Наталля Радзіна, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org;
- Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага;
- Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева;
- Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай "Новой газеты", жонка Андрэя Саннікава.
Яшчэ восем чалавек, паводле звестак праваабаронцаў, знаходзяцца ў статусе падазроных. У іх ліку экс-кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, з якіх узята падпіска аб нявыездзе, а таксама ўдзельнікі акцыі Антон Давыдзенка, Усевалад Каваленка,Сяргей Клюеў, Мікіта Красноў, Уладзімір Лобан і Андрэй Федаркевіч. Большасць з іх атрымалі статус падазроных пасля таго, як адбылі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыі.
Мінск, 6 студзеня 2011
Сяргей Пульша, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1096/3687
Текущая дата: 16.11.2024