Першыя планавыя палёты ў 2011 годзе адбыліся 4 студзеня ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны Беларусі. Па традыцыі першымі ў неба ўзняліся найбольш спрактыкаваныя пілоты. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
У 2010 годзе падчас палётаў у 61-й авіяцыйнай базе (Баранавічы) Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА асноўная ўвага будзе нададзена павышэнню майстэрства лётчыкаў з мэтай якаснага выканння задач баевога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, праверцы тэхнікі пілатавання лётнага саставу ў цяжкіх метэаўмовах.
У 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе (Ліда), як і ў 2010 годзе, асноўны ўпор будзе зроблены на падрыхтоўку маладых лётчыкаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2011
У 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе (Ліда), як і ў 2010 годзе, асноўны ўпор будзе зроблены на падрыхтоўку маладых лётчыкаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1097/3639
Текущая дата: 16.11.2024