1 студзеня 2011 года ў Беларусі адмяняецца ліцэнзаванне ў галіне авіяцыі (пяць складальнікаў) і транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 450 ад 1 верасня 2010 года аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці.
Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве транспарту і камунікацый, адмяняецца, у прыватнасці, ліцэнзаванне пры ажыццяўленні перавозак пасажыраў і грузаў унутраным водным і марскім транспартам, а таксама ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак грузаў.
Акрамя таго, з новага года не патрабуецца атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў з выкарыстаннем аўтамабіля, прызначанага для перавозкі грузаў, дазволеная максімальная вага якога, уключаючы вагу прычэпа (паўпрычэпа), не перавышае 3,5 тоны.
Тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у галіне аўтамабільнага транспарту павялічаны з пяці да дзесяці гадоў.
Мінск, 1 студзеня 2011
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1099/3558
Текущая дата: 16.11.2024