Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі стала сапраўды трыумфам гістарычнай справядлівасці.

Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і абараніць права свабодна жыць на роднай зямлі.

Выбраўшы ў XXІ стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем нязменныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцяў міру і сяброўства народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.

Дарагія таварышы, у гэты паказальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 7 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/11/75746
Текущая дата: 27.12.2024