Аб гэтым Аляксандр Лукашэнказаявіў 8 лістапада, выступаючы ў Полацку на абласным фестывалі "Дажынкi-2024".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта ў Полацку 1200 гадоў таму пачаўся вельмі цяжкі шлях беларускага народа да ўласнай дзяржаўнасці.
"Ужо ў ХII стагоддзі Полацк быў развітым мегаполісам Усходняй Еўропы. Дарэчы, сёння Захад паблажліва спрабуе вучыць нас народаўладдзю. Асабліва амерыканцы, якім усяго толькі каля 250 гадоў як краіне, дзяржаве, - заўважыў Прэзідэнт. - За намі стаіць мудрасць стагоддзяў, глыбокія традыцыі дзяржаўнага кіравання, замацаваныя ў старажытных крыніцах права. Там вытокі нашай сённяшняй народнай дэмакратыі".
"Менавіта з досведу продкаў мы зыходзім, калі крок за крокам, эвалюцыйна развіваем, удасканальваем і ўмацоўваем беларускую дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар.
8 лістапада 2024, Полацк
БЕЛТА
8 лістапада 2024, Полацк
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/11/75750
Текущая дата: 27.12.2024