Аб гэтым заявіў 6 лістапада прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, каментуючы праект рэспубліканскага бюджэту, які сфармаваны з дэфіцытам.
"У нас планавы дэфіцыт бюджэту на наступны год у памеры 1,6 працэнта ВУП. Мы заўсёды фармуем бюджэт, зыходзячы з кансерватыўна-песімістычных прагнозаў, для таго, каб потым была магчымасць манеўру. Калі эканоміка спрацуе лепш, адпаведна дэфіцыт закрыецца. Калі не, то будзем аптымізаваць нейкія бюджэтныя расходы. Але ўсе сацыяльныя праграмныя праекты дзяржава, безумоўна, выканае. Будуць пабудаваны новыя ўстановы аховы здароўя, школы, дзіцячыя сады. Усё гэта ў плане, усё гэта мы абавязкова зробім. Сітуацыя спакойная, і я не бачу ніякіх праблем з выкананнем сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён падкрэсліў, што сацыяльная арыентаванасць - гэта шматгадовая палітыка і брэнд Беларусі. "Сацыяльная накіраванасць бюджэту, безумоўна, захаваецца. Нават ва ўмовах планавага дэфіцыту бюджэту закладзены рост расходаў на ахову здароўя прыкладна на 12 працэнтаў, адукацыя - на 14 працэнтаў. Сямейны капітал у нас вырасце. І аб`ёмы будаўніцтва жылля не проста захаваюцца - мы заклалі больш сродкаў на гэта", - зрабіў акцэнт прэм`ер-міністр.
У свеце пераважная большасць краін жыве ва ўмовах фактычнага бюджэтнага дэфіцыту. "Дэфіцыт бюджэту ЗША наогул $2 трлн. У Еўрапейскім саюзе парог дэфіцыту па Маастрыхцкім дагаворы 3 працэнты ВУП, але ў мінулым годзе шэраг краін выйшлі за гэту мяжу, прычым развітыя эканомікі - Бельгія, Італія, Францыя, Польшча. Параўнайце з нашымі планавымі лічбамі - 1,6 працэнта ВУП", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
6 лістапада 2024, Смалявічы
БЕЛТА
6 лістапада 2024, Смалявічы
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/11/75753
Текущая дата: 27.12.2024