Гэты дзень з`яўляецца трыста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 57 дзён.
У гэты дзень адзначаецца свята абраза Казанскай Божай Маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 лістапада
У 1501 годзе аб’яднанае маскоўскае і северскае войска разграміла войска ВКЛ у бітве пад Мсціславам.
У 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім дабілася поспеху ў барацьбе з польска-літоўскімі інтэрвентамі ў Маскве. У гонар гэтага, пачынаючы з 2005 года, у Расіі ўстаноўлена свята – Дзень народнага адзінства.
У 1794 годзе расійскія войскі, якімі камандаваў Аляксандр Сувораў, узялі штурмам прадмесце Варшавы.
Хто нарадзіўся 4 лістапада
1887 год: Дзмітрый Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч.
1906 год: Аляксандра Мікалаева, савецкая беларуская балерына.
Таксама сёння нарадзіліся галандскі мастак Герыт ван Хонтхорст і партугальскі футбаліст Луіш Фігу.
4 лістапада ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскага абраза Божай маці. У 1579 годзе ў Казані здарыўся вялікі пажар, які знішчыў частку горада. Пасля яго дзевяцігадовай дзяўчынцы Матроне ў сне з`явілася Багародзіца і загадала ісці ў спалены горад і адшукаць там абраз. На тым месцы, дзе была знойдзена ікона, пасля пабудавалі манастыр.
У гэты дзень мужчыны вярталіся з заробкаў. У народзе казалі: "Патрывай, парабак, і ў цябе Казанская будзе". Жанчыны гатавалі смачныя стравы і накрывалі сталы. Казанская Божая Маці лічылася таксама і жаночай заступніцай. Ёй маліліся аб ладзе у сям`і і дабрабыце.
Калі на Казанскую не ішоў дождж, гэта было дрэнна: лічылі, ураджаю ў наступным годзе не будзе. А калі дождж падаў, гэта казала аб тым, што непагадзь будзе яшчэ доўга. Калі ж было ясна, варта чакаць пахаладанне.
Sputnik, 4 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/11/75782
Текущая дата: 27.12.2024