У праекце «Краіна гаворыць» на YouTube-канале БелТА дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальнай інфармацыі Андрэй Гаеў адказаў на некаторыя пытанні аб асабістых дадзеных.
Адказваючы на пытанне аб тым, што званок тэлефонных махляроў можа стаць падставай задумацца над распаўсюджваннем сваіх персанальных дадзеных, Андрэй Гаеў адзначыў, што бываюць розныя сітуацыі.
«Адназначна сказаць, што калі паступае нейкая прапанова ад махляроў або аферыстаў, то гэта бягучы сліў базы дадзеных, нельга. Шмат у чым гэта можа быць звязана уцечкай інфармацыі, якая калісьці адбылася ці яе распаўсюджваннем самім чалавекам, але не факт. Гэта можа быць абсалютна рандомны званок, набор лічбаў. Кожны выпадак унікальны і патрабуе разбору», — растлумачыў ён.

Адмоўны адказ дырэктар цэнтра даў на пытанне аб тым, ці можна даведацца ўсе арганізацыі, дзе ёсць персанальная інфармацыя пра чалавека.
«Мы не можам расказаць грамадзяніну пра тое, дзе распаўсюджаныя яго персанальныя дадзеныя, таму што яны могуць апрацоўвацца рознымі рэсурсамі і сістэмамі, у тым ліку і за мяжой. Калі ўжо факт узлому інфармацыі ці яе незаконнага распаўсюджвання адбыўся і гэтая інфармацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе або размешчана на пэўных рэсурсах, тады яе можна знайсці. У чалавека ёсць магчымасць спытаць у канкрэтнай юрыдычнай асобы, каму арганізацыя падавала дадзеныя чалавека», — распавёў Андрэй Гаеў.

На пытанне: ці могуць юрыдычныя асобы прадаваць персанальную інфармацыю, — кіраўнік профільнага цэнтра таксама адказаў адмоўна.
«Многія юрыдычныя асобы, не пачытаўшы закон, сталі лічыць набор наяўнай у іх інфармацыі аб грамадзянах сваёй уласнасцю і сваёй крыніцай даходу. Персанальная інфармацыя на тое і персанальная, што належыць асабіста чалавеку і ніхто не мае права ёю гандляваць і распараджацца паводле свайго меркавання. Толькі сам чалавек мае права прадастаўляць свае дадзеныя іншым асобам, а прадастаўляцца трэцім асобам толькі з яго згоды, калі іншае не прадугледжана заканадаўча», — сказаў на заканчэнне ён.

Звязда, 7 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/110/69389
Текущая дата: 18.11.2024