Белорусский портал в Казахстане

Серыя беларускіх манет папоўнілася яшчэ адной навінкай



Яшчэ дзве памятныя манеты з сённяшняга дня ўводзіць у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусі: гэта "Леў Сапега" серыі "Умацаванне і абарона дзяржавы" і "Іудаізм. Валожынская іешыва" новай серыі "Рэлігійныя канфесіі Беларусі", паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.

Першая манета выпушчана наміналамі 20 (сярэбраная) і 1 (медна-нікелевая) рубель. Сярэбраная мае пробу сплаву 925, масу 33,62 грама. Манеты адчаканеныя на ЗАТ "Літоўскі манетны двор": сярэбраная — якасцю "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк", кожная тыражом па 3000 штук. Сярэбраная манета "Іудаізм. Валожынская іешыва" новай серыі "Рэлігійныя канфесіі Беларусі" выпушчаная наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 грама, медна-нікелевая — наміналам 1 рубель. Яны таксама адчаканеныя на ЗАТ "Літоўскі манетны двор": сярэбраная якасцю "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк", кожная тыражом па 3000 штук.

Ігар Грышын
Звязда
30 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1100/3487
Текущая дата: 16.11.2024