У Мінску працягваюцца допыты і масавыя вобыскі ў палітыкаў і грамадскіх актывістаў.
Паводле звестак БелаПАН, вобыскі прайшлі ў кватэрах праваабаронцаў Вячаслава Сіўчыка і Алега Волчака, кінадраматурга Уладзіміра Халіпа, а таксама экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго жонкі журналісткі Ірыны Халіп, былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, якія таксама знаходзяцца пад вартай, прэс-сакратара Саннікава Аляксандра Атрошчанкава і даверанай асобы палітыка Дзмітрыя Бандарэнкі, у прадстаўніка штаба экс-кандыдата Мікалая Статкевіча Аляксандра Арастовіча і журналісткі Наталлі Радзінай.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, вобыскі таксама прайшлі ў Маладзечне ў праваабаронцы Аляксея Капуцкага і ў Салігорску ў грамадскага актывіста Паўла Батуева.
Цяпер ідзе вобыск у мінскім офісе Аб`яднанай грамадзянскай партыі.
У большасці выпадкаў вобыскі праводзяць прадстаўнікі КДБ у цывільным, у актывістаў канфіскуюць пераважна сістэмныя блокі камп`ютараў і розныя электронныя носьбіты.
Прадстаўнікоў дэмсіл таксама працягваюць выклікаць на допыты ў КДБ як сведак па справе ба масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Сёння былі дапытаныя лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, а таксама яго намеснікі Уладзімір Ухналёў і Анатоль Лашкевіч. Партыя "Справядлівы свет" праводзіла кампанію "За справядлівыя выбары", назіраючы за ходам выбарчага працэсу і збіраючы інфармацыю пра парушэнні.
Ва ўсіх, каго дапытваюць, бяруць падпіску аб нераскрыцці матэрыялаў следства, таму яны не могуць паведаміць журналістам падрабязнасці допытаў.
"Псіхозам праваабарончых органаў" назваў тое, што адбываецца, лідар Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Алег Гулак.
На яго думку, было б лагічна, калі б улады пасля маштабных рэпрэсій 19—20 снежня паспрабавалі неяк нармалізаваць сітуацыю, увесці яе ў рэчышча мірных адносінаў. "На жаль, мы гэтага не назіраем, мы назіраем толькі эскалацыю канфлікту", — канстатаваў Гулак.
Той факт, што хваля вобыскаў прыпала на Каляды, праваабаронца пракаментаваў наступным чынам: "Людзям далі каманду — і яны кінуліся яе выконваць. Гэты цалкам уваходзіць у логіку эскалацыі канфлікту, калі нават у святочны дзень можна праводзіць вобыскі".
На думку кіраўніка БХК, падстаў меркаваць, што сітуацыя ў найбліжэйшы час нармалізуецца, няма. "Пакуль мы бачым толькі ўзмацненне рэпрэсій", — падкрэсліў праваабаронца.
Кінадраматург Уладзімір Халіп лічыць, што ўлады спрабуюць знішчыць усю апазіцыю. "Пасля правакацыі на сталічнай плошчы Незалежнасці 19 снежня ўлады вядуць зачыстку беларускай грамадзянскай супольнасці, каб яна не варушылася і сядзела, як пад венікам. Супраць актывістаў дэмакратычнага руху будуць прымененыя розныя метады насілля: затрыманні, арышты, запалохванне, а таксама спробы зламаць людзей фізічна, псіхалагічна і маральна. Мэта ўладаў заключаецца ў тым, каб пакінуць у краіне толькі дэкаратыўныя, але не дэмакратычныя грамадскія арганізацыі", — лічыць Халіп.
Сяргей Пульша, Марат Гаравы,
БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1101/3453
Текущая дата: 16.11.2024