Музычная паэма Ігара Лучанка на словы Янкі Купалы прадстане 17 снежня ў новым выкананні.
Напрыканцы 70-х гадоў легендарныя "Песняры" захапілі сваіх прыхільнікаў творам буйным і глыбокім: на ўвесь СССР загучала паэма Купалы "Курган". Праўда, у спалучэнні з музыкай яна набыла новую назву — "Гусляр". Галоўную партыю спяваў Уладзімір Мулявін.
Гусляра новага часу, шчырага і адданага свайму народу творцу, увасобіць Пётр Ялфімаў. Магутнага князя будзе іграць Ян Жанчак. 17 снежня на сцэне Белдзяржфілармоніі чакаецца неверагоднае: не проста канцэртнае выкананне таго самага "Гусляра", а яго пастаноўка! Такі падарунак робіць нам і сам сабе да юбілею Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца і Ларыса Сімаковіч, якая ў якасці рэжысёра стварае сцэнічнае ўвасабленне паэмы Купалы.
...Пахаваць зажыва загадаў князь шчырага гусляра, які замест прыгожых слоў праспяваў яму пра тое, як жыве народ. Пра той учынак памятаюць людзі, узгадваюць гусляра, які ляжыць пад курганам. Легенда сцвярджае, што раз у год ноччу ён з`яўляецца з кургана і спявае. А той, хто душою пачуе яго голас, здолее перамагчы ўсе свае беды...
Ларыса Сімаковіч, рэжысёр пастаноўкі:
— Паэма Купалы напісана 100 гадоў таму. Але гэта вечная тэма: творца, мастак, магутная асоба і атачэнне, рэчаіснасць, у якой ён існуе. Творца ўзвышаецца над натоўпам, заўсёды бачыць далей, больш тонка адчувае, пра што спявае зямля і што шэпча народ. Але наш спектакль нават не пра гусляра, які загінуў ад рук князя. Мы хацелі паразважаць пра дабро і зло, якое часта перамагае ў блізкім баі. Мы памятаем пра ўскрыжаванага Хрыста, які на зямлі нібыта пацярпеў паразу. Але калі разглядаць любое дзеянне ў вечнасці, у працяглым часе, усё разуменне яго сутнасці можа быць адваротным: мы ж ведаем, што каштоўнасці Хрыста — вечныя. Так і тут: сто гадоў прайшло з напісання паэмы, а мы яе чытаем, спяваем, ставім. Не пра князя і яго перамогу разважаем, а пра духоўную моц гусляра. Значыць, у выніку духоўны пачатак перамагае. Я вельмі рада, што мне як рэжысёру далі свабоду творчасці, і я дазволіла сабе ўвесці персанажаў, якіх няма ў паэме. Самы дарагі з іх — гэта беларуская душа, якая з`яўляецца дзе-нідзе. Наогул мне здаецца, што яна заўсёды адчуваецца ў творах Купалы.
Яна ёсць і ў музыцы Ігара Лучанка. Вакальныя партыі прагучаць так жа, як некалі ў выступленнях "Песняроў". Але інструментальная версія зроблена адмыслова Аляксандрам Крамко для аркестра народных інструментаў. Акрамя партый галоўных герояў, квартэта, у пастаноўцы яшчэ асаблівая роля ў камернага хору. Нас, па сутнасці, чакае музычны спектакль, які ажыццявіўся сіламі філарманічнага калектыву. І калі б не народны аркестр імя Жыновіча, то невядома, хто б узяўся адрадзіць дух купалаўскага Гусляра.
Калі такія пастаноўкі падымаць, то з думкай, што іх убачаць неаднойчы. Гэтая праграма будзе гучаць яшчэ 12 студзеня, у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна. Калісьці канцэртнае выкананне "Гусляра" называлі вяршыняй творчасці "Песняроў", якія з думкамі пра Беларусь праехалі з ёю па некалі вельмі вялікай краіне. Вялікія словы Песняра сёння вельмі патрэбныя і тут: "Паміж пустак, балот беларускай зямлі..."
Ларыса Цімошык
Звязда
16 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1105/3294
Текущая дата: 16.11.2024