У Іерусалiме на сцяне храма Pater Noster (Ойча наш) будзе змешчана таблiца з малiтвай "Ойча наш..." на беларускай мове. Яе асвячэнне адбудзецца ў межах пiлiгрымкi святароў i вернiкаў з Беларусi на Святую Зямлю. Пiлiгрымка запланавана на 28 красавiка — 5 мая 2011 г.
Iнiцыятарам змяшчэння таблiцы стаў Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, якi падчас мiнулагодняй пiлiгрымкi на Святую Зямлю здзейснiў адпаведныя перагаворы, а сёння ўжо вядуцца працы па стварэнні таблiцы. Дошка будзе выраблена з цёмнай керамiкi памерам 1,20 х 2 метры. Акрамя таго, яшчэ ў адным касцёле плануецца размясціць выяву Маці Божай Будслаўскай.
Касцёл Pater Noster (Ойча наш) быў узведзены па загадзе вiзантыйскай iмператрыцы Алены побач з гротам, дзе Ісус вучыў апосталаў гэтай малiтве. У 614 годзе святыня была разбурана персамi i адноўлена ў 1106 годзе братамi Ордэна крыжакоў. Адметнасцю гэтага месца з`яўляюцца шматлiкiя керамiчныя таблiцы з тэкстамi малiтвы "Ойча наш..." на амаль 130 мовах свету.
Звязда
9 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1107/3201
Текущая дата: 16.11.2024