Майстар-кандытар Баранавіцкага хлебазавода Вольга Рамашка вярнулася з міжнароднага конкурсу па кулінарным мастацтве, які праходзіў у Люксембургу, з бронзавым медалём.
Больш за 8000 кухараў і кандытараў з 34 краін свету дэманстравалі сваё майстэрства і ўменне. Нашу краіну прадстаўляла Вольга. Яе торт "Вясельны", чатыры віды пірожных і дэсерты журы ўключыла ў тройку лепшых. Як паведамілі на прадпрыемстве "Брэстхлебпрам", чыім філіялам з`яўляецца Баранавіцкі завод, Вольга Рамашка ўжо не раз забірала Гран-пры на рэспубліканскіх і абласных конкурсах. А цяпер, як бачым, пацвердзіла сваё высокае майстэрства на сусветным узроўні.
Яна Светава
Звязда
27 лістапада 2010
Яна Светава
Звязда
27 лістапада 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1112/2966
Текущая дата: 16.11.2024