Выйшаў з друку том выбраных твораў Міколы Ермаловіча. У кнігу гісторыка і літаратара ўвайшла ягоная фундамэнтальная навуковая праца «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае», а таксама публіцыстычныя і літаратурныя творы. Дапоўнілі том лісты, адрасаваныя знаным асобам беларускай гісторыі і культуры. Многія творы друкуюцца ўпершыню.
Мікола Ермаловіч (1921 - 2000) ніколі не працаваў у афіцыйных навуковых установах, але яго штодня можна было сустрэць у беларускім аддзеле галоўнай бібліятэкі краіны. Пазбаўлены начальніцкіх указаньняў, ён пісаў гісторыю Беларусі, вольную ад афіцыёзу. Але ягоныя працы нідзе не друкавалі. Ён множыў іх на друкавальнай машынцы і раздаваў знаёмым і сябрам, а тыя распаўсюджвалі далей.
Так з творамі непрызнанага навукоўцы пазнаёміўся ў далёкіх 60-х Кастусь Цьвірка, які склаў і пракамэнтаваў кнігазбораўскі том Міколы Ермаловіча.
«Я ўпершыню прачытаў аддрукаваную на машынцы працу ягоную пра Вялікае Княства Літоўскае — нашу Беларускую Дзяржаву — і гэта было вялікае адкрыцьцё. Гэтая праца хадзіла па руках, людзі чыталі і зачытваліся і ўбачылі, хто яны такія з гэтай працы. Прытым, напісаў яе Мікола Ермаловіч вельмі абгрунтавана. Ён перавярнуў горы матэрыялаў гістарычных, і таму людзі адразу ўбачылі — праўда за ім».
Большую частку тому займае фундамэнтальная навуковая праца «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае», якая ў поўным аб’ёме ўпершыню пабачыла сьвет у 2000 годзе ўжо пасьля трагічнай гібелі аўтара. Яна зьяўляецца падсумаваньнем усіх гістарычных росшукаў спадара Ермаловіча і даўно стала бібліяграфічнай рэдкасьцю.
Асобны разьдзел складаюць «Гутаркі», напісаныя ў 1975-76 гадах у форме невялікіх апавяданьняў, вершаў, кароткіх артыкулаў. Яны прысьвечаныя балючым тэмам беларускага жыцьця і таксама распаўсюджваліся ў машынапісным варыянце, а ў гэтым томе ўпершыню друкуюцца шырока.
Свае навуковыя погляды выкладаў Мікола Ермаловіч у лістах Ларысе Геніюш, Зосьцы Верас, Янку Саламевічу, Міхасю Белямуку ды іншым вядомым асобам. Эпісталярная спадчына дапаўняе навуковыя працы аўтара.
Складальнік тому Кастусь Цьвірка перакананы, што імя Ермаловіча мусіць ведаць новае пакаленьне беларусаў, бо ён адкрыў праўду пра тое, хто і адкуль яны.
«Ён упершыню раскідаў усе завалы, якімі была заваленая гісторыя Беларусі, і паказаў, якая яна была ў сапраўднасьці».
Радыё Свабода
12 лістапада 2010
Валянціна Аксак

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1117/2693
Текущая дата: 15.11.2024