Пенсіі, дапамогі і сацыяльныя паслугі — тэмы заўсёды актуальныя. Чарговая "прамая лінія" ЗВЯЗДЫ з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не абышлася без шматлікіх пытанняў.
Як залічваецца ў стаж навучанне ў інстытуце, ці можна мець два пенсійныя пасведчанні, на якіх умовах прадастаўляецца сацыяльнае абслугоўванне на даму — вось толькі некаторыя тэмы больш чым гадзіннай тэлефоннай размовы. Такім чынам, на пытанні чытачоў "Звязды" адказваюць намеснік міністра Валянціна Вікенцьеўна Каралёва, начальнік аддзела арганізацыі пенсійнага забеспячэння Ніна Міхайлаўна Лузіна і начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Іван Пятровіч Нагібін.
***
— Патлумачце, калі ласка, як залічваецца ў стаж навучанне ў інстытуце? І другое пытанне. Паміж звальненнем і ўладкаваннем на новае месца я не працавала месяц. Ці пойдзе ён у стаж?
Фаіна Аронаўна Жураўлёва,
г. Мазыр
— У стаж залічваецца навучанне на дзённым аддзяленні інстытута — з пачатку навучальнага года і да даты, калі рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі была прысвоена кваліфікацыя.
І па другім пытанні. Стаж лічыцца з дня прыёму на працу па дзень звальнення. Адпаведна, месяц "перапынку" ў стаж не ідзе.
— Мяне завуць Віктар Іосіфавіч Чывель, з`яўляюся інвалідам ІІ групы, але маю працяглы працоўны стаж — больш за 43 гады. Ці ёсць у сувязі з гэтым сэнс у пераходзе з пенсіі па інваліднасці на пенсію па ўзросце?
І яшчэ. Я жыву з жонкай-пенсіянеркай, і з намі прапісана дачка. Але фактычна дачка жыве ў Мінску. У сувязі з гэтым, ці маем мы права на льготы па аплаце жыллёва-камунальных паслуг і льготы па зямельным падатку?
— У пераходзе з пенсіі па інваліднасці на пенсію па ўзросце, па сутнасці, няма аніякага сэнсу. Вы будзеце атрымліваць роўна столькі ж, колькі і цяпер — пенсія па інваліднасці ІІ групы і пенсія па ўзросце для вас будуць абсалютна аднолькавымі.
А цяпер наконт ільгот. Па аплаце жыллёва-камунальных паслуг яны прадстаўляюцца інвалідам, якія пражываюць адны ці з іншымі непрацаздольнымі членамі сям`і. У вас жа "прапісаная" працаздольная дачка, адпаведна, льготы тут не будзе. Што ж да зямельнага падатку, то пытанне крыху не па адрасе — у гэтым выпадку парадак прадстаўлення льгот вызначаецца мясцовай уладай. Таму, калі ласка, звярніцеся па тлумачэнні ў райвыканкам ці ў сельсавет.
— Усе кажуць, што неўзабаве, бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў, у Беларусі павялічыцца пенсійны ўзрост. Ці так гэта?
Аркадзь Іванавіч,
г. Мінск
— Не, Аркадзь Іванавіч: такія прапановы намі не рыхтуюцца.
— Што чакае бліжэйшым часам працуючых пенсіянераў? Ці будуць плаціць ім пенсіі?
Алена Сцяпанаўна,
Светлагорскі раён
— Перш-наперш неабходна адзначыць, што пенсія — гэта сацыяльная выплата пры непрацаздольнасці з прычыны старасці, інваліднасці, страты карміцеля. Менавіта ў такіх выпадках дзяржава абавязаная прадастаўляць матэрыяльнае забеспячэнне. Разам з тым вядома: пенсіі працуючым выплачваюцца. Аднак паколькі ў працуючых пенсіянераў усё ж ёсць іншы і асноўны даход, то да іх пенсіі выкарыстоўваюцца абмежаванні. Сапраўды, ёсць прапанова звязаць абмежаванні па выплаце пенсій з цяперашнім, а не ранейшым заробкам (індывідуальным каэфіцыентам). Але такая прапанова можа разглядацца толькі ў будучым. Пакуль жа падрыхтоўкай праектаў змянення цяперашніх умоў выплат пенсій працуючым пенсіянерам наша міністэрства не займаецца.
— Чаму пенсіянер-вайсковец, які працуе, павінен рабіць адлічэнне ў памеры 1 працэнта зарплаты ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва?
Маслоўскі Мікалай Анатольевіч
— Сродкі для выплаты пенсій фарміруюцца работадаўцамі і работнікамі — праз выплату страхавых узносаў. Прычым, каб своечасова рабіць выплаты вялікай колькасці пенсіянераў, пенсійны фонд павінен увесь час папаўняцца. Таму абсалютна не мае значэння, з`яўляецца работнік адначасова пенсіянерам з ліку былых вайскоўцаў, пенсіянерам з ліку грамадзянскіх асоб ці не з`яўляецца пенсіянерам увогуле. Сам жа работнік мае не толькі ўсе адпаведныя правы (перш-наперш на аплату працы), але і абавязкі (выплату падаходнага падатку і ўзносу на пенсійнае страхаванне). Дарэчы, варта заўважыць, што ад выплаты ўзносаў на пенсійнае страхаванне не вызваленыя нават работнікі-інваліды.
— Я адзінокая, а таму вырашыла завяшчаць сваю 2-пакаёвую кватэру бальніцы сястрынскага догляду. У сувязі з гэтым ці мае права мясцовая ўлада прыняць рашэнне і вызваліць мяне цяпер ад аплаты за жыллёва-камунальня паслугі? І яшчэ. Магчыма, з цягам часу я б пераехала ў дом-інтэрнат. Вось толькі свайго інтэрната ў раёне няма.
Людміла Аркадзьеўна,
г. Смаргонь
— Пытанне вызвалення ад аплаты за камунальныя паслугі "ўзамен" на завяшчанне кватэры не ўваходзіць у кампетэнцыю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — тут варта звяртацца ў райвыканкам. Пры гэтым варта заўважыць, Людміла Аркадзьеўна, што заканадаўствам такі варыянт не прадугледжаны. Тым больш, што вы можаце змяніць сваё завяшчанне практычна ў любы момант. Разам з тым тут можна падумаць над іншымі варыянтамі: скажам, знайсці добрага чалавека, заключыць з ім дагавор пажыццёвага ўтрымання і завяшчаць ці падарыць гэтаму чалавеку кватэру.
Што ж да дома-інтэрната, то, сапраўды, на Смаргоншчыне яго няма. Разам з тым, калі стане цяжка жыць адной, то можна звярнуцца ў раённае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне — з тым, каб там вам пашукалі месца ў інтэрнаце ў іншым рэгіёне вобласці або краіны.
— Мяне завуць Мікалай, тэлефаную з Мастоўскага раёна. Справа ў тым, што ў маёй знаёмай памёр муж і засталося пяцёра дзяцей, малодшаму пяць гадоў. Дзяцей трэба даглядаць — у сувязі з гэтым знаёмая не працуе. Ці можа такая сям`я атрымаць аднаразовую адрасную сацыяльную дапамогу? І ці можна ў гэтым выпадку разлічваць на дапамогу ў набыцці паліва?
— Аднаразовая адрасная сацыяльная дапамога выплачваецца ў выпадку, калі даход на кожнага члена сям`і не перавышае 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму. Праўда, тут ёсць і другая не менш важная ўмова: прэтэндэнт на дапамогу павінен прыкладаць намаганні для паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча і, у прыватнасці, працаваць. Таму пытанне пра прызначэнне адрасных выплат будзе вырашацца на мясцовым узроўні — як кажуць, з улікам усіх акалічнасцяў. Скажам, у такой сітуацыі ад дапамогі могуць адмовіць або можа быць прынятае такое рашэнне: прызначыць дапамогу сям`і, але за выключэннем маці.
І наконт паліва. Ільгот па паліве для шматдзетных сем`яў у заканадаўстве няма. Аднак пытанне дапамогі ў яго набыцці можа быць вырашана на ўзроўні райвыканкама.
— Я лічу, што маё захворванне звязанае з працай. Як гэта пацвердзіць?
Уладзімір Яфрэмавіч,
Крупскі раён
— У такім выпадку неабходна звяртацца да медыкаў: прычыну інваліднасці вызначае толькі медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія.
— Завуць мяне Віктар, а пытанне наступнае: чаму ў нас такі складаны парадак збору дакументаў на адрасную сацыяльную дапамогу?
— Пагадзіцеся, Віктар, што ніводная дапамога проста так не даецца — у ёй павінна быць патрэба. А ў сваю чаргу, патрэбу неабходна пацвердзіць дакументамі, таму прэтэндэнту на адрасныя выплаты трэба паклапаціцца аб іх зборы. Прычым мы не думаем, што зрабіць гэта вельмі ўжо складана. Па-першае, дапамагчы сабраць частку дакументаў могуць у раённым упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. А па-другое, частка дакументаў (пашпарт, пасведчанні аб нараджэнні і г.д) знаходзіцца ў заяўніка "на руках".
— Хацелася б даведацца, права на якія льготы і дадатковыя выплаты мае 83-гадовы інвалід
І групы ад агульнага захворвання? Памер яго пенсіі нібыта не самы маленькі — больш за 600 тысяч рублёў. І ўсё ж грошай ніколі не хапае.
Галіна Уладзіміраўна,
г. Салігорск
— Паводле Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", інвалід І групы мае льготы па забеспячэнні лекамі і тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, праездзе ў грамадскім транспарце, аплаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і за камунальныя паслугі. Прычым гэтыя льготы прадстаўляюцца інваліду І групы незалежна ад яго ўзросту.
Дарэчы, можна таксама заўважыць: інвалідам І групы ўстанаўліваецца штомесячная надбаўка да пенсіі ў памеры 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце. На сёння гэта 68.628 рублёў.
— Магчыма, не зусім звычайнае пытанне, і тым не менш. З 1993 года мы пратэзаваліся ў сталіцы, прычым гэта нас задавальняла. Аднак з увядзеннем адраснай дапамогі на аплату пратэзаў інвалідам ІІІ групы ў раённым упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сказалі, што цяпер можна пратэзавацца толькі праз Віцебск. І ўсё наколькі магчымыя ў агульным правіле выключэнні? Нам больш зручна атрымліваць пратэзы ніжніх канечнасцяў менавіта ў Мінску.
Раіса Савельеўна,
Браслаўскі раён
— Шпіталь "Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра" праводзіць першаснае, складанае і атыпічнае пратэзаванне інвалідаў. Наступнае пратэзаванне робіцца ж па месцы іх фактычнага пражывання. Так, у Віцебску працуе філіял БПААЦ, матэрыяльная база якога здольная цалкам задаволіць патрэбы інвалідаў па забеспячэнні пратэзна-артапедычнымі вырабамі. Да таго ж варта заўважыць: паводле Указа ад 14 верасня 2009 года "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе", сацыяльная дапамога на аплату пратэзаў ніжніх канечнасцяў прадстаўляецца грамадзянам у безнаяўнай форме. І фінансаванне выдаткаў тут бярэ на сябе Віцебскі аблвыканкам за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Таму па пытаннях пратэзавання вам усё ж варта звяртацца менавіта ў філіял БПААЦ у Віцебску.
— Мой 47-гадовы брат жыве адзін у Вілейскім раёне і атрымлівае пенсію недзе на ўзроўні бюджэту пражытковага мінімуму. А пытанне такое: якія сацыяльныя паслугі можа атрымліваць брат? І колькі яны будуць каштаваць?
Людміла,
г. Мінск
— У выпадку, калі ваш брат мае І ці ІІ групу інваліднасці і па заключэнні медыкаў мае патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні, то залічыць на абслугоўванне яго могуць у аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пералік паслуг на даму, які прадастаўляе сацыяльны работнік, даволі разнастайны. Гэта паслугі па арганізацыі харчавання, побыту і адпачынку, кансультацыі, сацыяльна-рэабілітацыйныя і г.д. Прычым пералік паслуг абгаворваецца ў дагаворы на сацыяльнае абслугоўванне.
Непасрэдна кошт сацыяльных паслуг залежыць ад матэрыяльнага і сямейнага становішча вашага брата. Калі ён з`яўляецца малазабяспечаным адзінокім або малазабяспечаным адзінока пражываючым непрацаздольным грамадзянінам, які не мае на тэрыторыі нашай краіны асоб, што абавязаныя ўтрымліваць яго па законе, то сацыяльныя паслугі будуць аказвацца бясплатна. Калі ваш брат не з`яўляецца малазабяспечаным і пражывае ў адным населеным пункце з працаздольнымі сваякамі, абавязанымі ўтрымліваць яго па законе, то паслугі будуць прадстаўляцца на ўмовах поўнай аплаты. У іншых выпадках сацыяльнае абслугоўванне на даму прадстаўляецца на ўмовах частковай аплаты — 50 працэнтаў ад сабекошту.
Пры гэтым малазабяспечанымі лічацца грамадзяне, якія маюць даход ніжэйшы за сярэднедушавы бюджэт пражытковага мінімуму, які складае на сёння 274.510 рублёў. Адзінокімі з`яўляюцца грамадзяне, якія ўвогуле не маюць, а адзінока пражываючымі — якія жывуць асобна ад працаздольных членаў сям`і, абавязанымі ўтрымліваць іх па законе (працаздольныя муж, жонка, дзеці).
— Мне 53 гады, з`яўляюся інвалідам ІІ групы, у мужа — таксама вялікія праблемы са здароўем. Ці маю я права на сацыяльнага работніка? І колькі будуць каштаваць яго паслугі з улікам маёй пенсіі ў 412 тысяч рублёў?
Ала Іванаўна Савуць,
Мёрскі раён
— Заключэнне аб патрэбе ў сацыяльным абслугоўванні дома выдае лечачы ўрач. Пры наяўнасці такога заключэння вы можаце быць залічаныя на сацыяльнае абслугоўванне. Аднак паколькі ваша пенсія атрымліваецца большай за бюджэт пражытковага мінімуму, да катэгорыі малазабяспечаных вы не адносіцеся. А калі ваш муж не дасягнуў пенсійнага (60-гадовага) узросту, то вы не будзеце лічыцца і адзінокай. У такім разе сацыяльнае абслугоўванне на даму можа аказвацца толькі на ўмовах поўнай аплаты. Зрэшты, варта заўважыць: цэны на такое абслугоўванне невысокія.
— Патлумачце, хто ўсё ж павінен быў атрымаць выплаты з нагоды 9 Мая — усе былыя ваенныя вязні або толькі вязні няпоўнагадовыя?
Анатоль Іванавіч Рамасенка, Бабруйскі раён
— Паводле Указа кіраўніка дзяржавы ад 18 лютага гэтага года "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі з 65-й гадавінай Перамогі", аднаразовая матэрыяльная дапамога ў прамеры 150 тыс. рублёў была зроблена ўсім былым няпоўнагадовым вязням, а таксама былым поўнагадовым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета.
— Як бацькі дзіця-інваліда, мы прэтэндуем на сацыяльнае жыллё. Аднак тут ёсць сумненні: ці не пазбавімся мы сацыяльнага жылля ў выпадку, калі з дзіцяці інваліднасць здымуць?
Тамара Аляксандраўна,
Маладзечна
— Паводле пункта 67 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадстаўленні жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (Указ №565 ад 29 лістапада 2005 года "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў"), зняцце інваліднасці не з`яўляецца падставай для высялення з жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Аднак з улікам таго, што забеспячэнне грамадзян жылымі памяшканнямі ўсё ж знаходзіцца ў кампетэнцыі мясцовых органаў улады, па больш падрабязную кансультацыю тут усё ж лепш звярнуцца ў райвыканкам.
— Магчыма, вы патлумачыце, ці мае інвалід ІІ групы, які жыве з жонкай — працуючай пенсіянеркай, — ільготы па набыцці брыкету?
Мікалай Антонавіч,
г. Любань
— Паводле Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", інваліды ІІ групы маюць права на льготы па паліве, якое набываецца ў межах вызначаных нормаў, у выпадку, калі такія інваліды пражываюць адны або з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі агульнаўсталяванага (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) пенсійнага ўзросту.
Матэрыялы "прамой лініі"
падрыхтаваў Сяргей Грыб.
Звязда
22 кастрычнiка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1123/2451
Текущая дата: 15.11.2024