Сацыёлаг Алег Манаеў лічыць, што афіцыйныя даныя не могуць быць праўдзівымі. Ён адзначае, што не так даўно сацыялагічная кампанія Baltic Surveys рабіла аналагічнае апытанне. Паводле яго толькі 46% апытаных давяраюць Аляксандру Лукашэнку.
Пра гэта навуковец паведаміў у каментары Еўрарадыё, каментуючы паведамленне БЕЛТА. Нагадаем, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта (ІАЦ) прывёў вынікі кастрычніцкага маніторынгу грамадскай думкі. Паводле афіцыйных сацыёлагаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы на выбарах збіраюцца галасаваць 62,4%. Іншым кандыдатам свае галасы гатовыя аддаць 0,3% апытаных. Не змаглі або не захацелі адказаць на пытанне 37,3%.
Манаеў: "Дапусціць, што там было 43%, а зараз 62,4% - гэта немагчма. А даныя Baltic Surveys дакладныя, бо даныя гэтай сацыялагічнай кампаніі карэлююць з іншымі незалежнамі кампаніямі".
15 кастрычніка 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1125/2332
Текущая дата: 15.11.2024