Белорусский портал в Казахстане

Кантрабанда



Мільён кантрабандных і нелегальна вырабленых цыгарэтаў знішчылі 30 ліпеня мытнікі на палігоне «Прудзішча» пад Мінскам.

Нелегальны тавар затрымалі пры спробе перавозкі праз беларускую мяжу. Як правіла, кантрабандныя пастаўкі цыгарэт ідуць з Расіі, Украіны, Беларусі ў краіны ЕС, дзе іх кошт часам даходзіць да $6–7 за пачак. Для незаконнай перавозкі тытунёвых вырабаў кантрабандысты асабліва актыўна выкарыстаюць беларуска-латвійскую і беларуска-літоўскую мяжы.

Знішчаныя сёння 47 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт — у асноўным кантрафактная прадукцыя. Гэта толькі малая частка ад агульнага аб’ёму затрыманага грузу. Пакінуты на мытных складах канфіскат яшчэ правяраецца на легальнасць.

Еўрарадыё
30 лiпеня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1141/1495
Текущая дата: 14.11.2024