Белорусский портал в Казахстане

Жырыноўскі: у 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе



Ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі на беларускім тэлебачаньні.

У.Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму “Хросны бацька”. Паводле Жырыноўскага, у “Хросным бацьку” пра Лукашэнку “расказалі праўду”. Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай Саюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.

Віцэ-сьпікер Расейскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі агонія, і што ў 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе і яму давядзецца сысьці з палітычнай сцэны.

Радыё Свабода
16.07.2010 00:01
Сяргей Абламейка


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1141/1982
Текущая дата: 31.12.2024