Літаральна кожны дзень у Беларусі адбываюцца імпрэзы, прысьвечаныя 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы — круглыя сталы, навуковыя канфэрэнцыі, прэзэнтацыі выданьняў, тэатралізаваныя відовішчы, мастацкія выставы. Ладзіць усё гэта адмыслова створаны аргкамітэт, куды ўваходзяць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, навукоўцы, сьвятары. Ва Ўправе БНФ адкрылася выстава "Грунвальд у нашай памяці".
Адметнасьць выставы "Грунвальд у нашай памяці" ў тым, што тут прадстаўленыя карціны, намаляваныя дзецьмі.
"Малюнкі грунвальдзкіх ваяроў" зрабіў заходнебеларускі мастак Базыль Рабіза (1914—1994) у 1923 годзе — тады юнаму мастаку было 9 гадоў. На выставе прадстаўленыя дзіцячыя творы Вітуся Купавы — малодшага сына мастака Міколы Купавы. Зараз Вітусю 21 год, а партрэт Вітаўта Вялікага ён напісаў, калі яму было 8.
На выставе — шмат партрэтаў: Вітаўта Вялікага, яго дачкі Алены, Соф`і Гальшанскай, польскага караля Ягайлы. Прадстаўлены батальны жывапіс — сцэны самой гістарычнай бітвы пад Грунвальдам. Шмат выяваў помнікаў архітэктуры таго часу, замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Ёсьць унікальнае палатно Яна Мяльніцкага "Мапа Ўсходняй Эўропы" пачатку XV стагодзьдзя".
На адкрыцьці выставы яе куратар, намесьнік нацыянальнага грамадзкага камітэту па сьвяткаваньні 600-годзьдзя перамогі пад Грунвальдам, мастак Мікола Купава адзначыў, што беларускія дзеці ведаюць гэту гістарычную падзею і своеасабліва адлюстроўваюць яе.
9 ліпеня ў Траецкім прадмесьці адбылося тэатралізаванае відовішча і музычны фэст, прысьвечаныя 600-годзьдзю перамогі ў Грунвальдзкай бітве і 660-годзьдзю князя Вітаўта Вялікага. А ў музэі Багдановіча адкрылася выстава суполкі "Пагоня" пад назваю "Грунвальд за смугою часу".
Прайшоў круглы стол, прысьвечаны ролі Грунвальдзкай перамогі ў гісторыі Беларусі і іншых эўрапейскіх краін.
Усё гэта робіцца энтузіястамі на грамадзкіх асновах. Мяркуецца, што ў кастрычніку ў Палацы мастацтваў будзе зладжаная вялікая мастацкая выстава, прысьвечаная Грунвальдзкай бітве. Увосень плянуецца правесьці і сур`ёзную міжнародную навуковую канфэрэнцыю.
Радыё Свабода
14.07.2010
Іна Студзінская

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1143/1386
Текущая дата: 15.11.2024