Белорусский портал в Казахстане

На Слонімшчыне, у вёсцы Парэчча ўшанавалі памяць паўстанцаў 1831-1834 гадоў



Традыцыйна побач з крыжом у гонар паўстанцаў 1831-34 гадоў, што ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна, мясцовыя актывісты і іх сябры з Горадні, Менска, Кобрына ўсклалі кветкі, прамаўлялі, ўзгадвалі тых, хто паклаў свае жыцьці за свабоду Беларусі, сьпявалі “Магутны Божа”.

Наагул, ушанаваньне паўстанцкай магілы адбывалася, як заўсёды, эмацыйна. Выступоўцы ўзгадвалі, што менавіта 18 чэрвеня нарадзіўся Міхал Валовіч, узгадалі і аб тым, што і жыцьцё сваё ён склаў на шыбеніцы ў Горадні, яго пакаралі па загаду губэрнатара Мураўёва-вешальніка 2 жніўня 1833 года.

Яму было ўсяго 26 гадоў і ён ня мог жыць спакойна у Парыжы, калі яго радзіма была акупавана чужынцамі.



Дагэтуль невядома дзе ягоная магіла. Па адной з вэрсій яго пахавалі паўстанцы, па другой - цела выкупіла маці й пахавала побач з уніяцкай царквой у Парэччы, якую збудавалі Валовічы. На тым месцы, дзе яшчэ да 2003 года стаяў крыж.

У 2003 годзе праваслаўны сьвятар, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазьней яго адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках.

Над магілай паўстанцаў сёньня лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Увесь час урачыстае мерапрыемства фільмавалі міліцыянты.

Радыё Свабода   19.06.2010  Міхал Карневіч

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1147/1096
Текущая дата: 15.11.2024