У Асіповічах актывісты Таварыства беларускай мовы адстаялі беларускамоўнае навучаньне ў першых клясах мясцовай гімназіі.
Пагроза паходзіла ад групы бацькоў будучых першаклясьнікаў. Яны пісьмова зьвярнуліся ў аддзел адукацыі райвыканкаму, каб расейскую мову зрабілі асноўнай для навучаньня іх дзяцей. ТБМаўцы здолелі давесьці чыноўнікам, што пазыцыя бацькоў няслушная.
Асіповіцкая гімназія — адзіная навучальная ўстанова на Магілёўшчыне, дзе ўсе прадметы школьнай праграмы выкладаюцца на роднай мове. З такім статусам гімназія існуе ад 1991 году. Спробы перавесьці навучаньне на расейскую мову былі й раней, цьвердзіць актывіст ТБМ Сямён Бародзіч. Сёлета, паводле яго, упершыню пачалі набіраць першыя клясы з расейскай мовай навучаньня. Актывісты зьвярнуліся ў раённы аддзел адукацыі і да старшыні аблвыканкаму Пятра Рудніка з пратэстам.
"Адтуль, з вобласьці, відаць, патэлефанавалі ў райвыканкам. У райвыканкаме адказ падрыхтавалі. "Вашы домыслы аб ліквідаваньні гімназіі ў 2010 годзе неабгрунтаваныя". Мы не пісалі, што яе сёлета зачыняюць, а існуе небясьпека гэтага. Затым прыйшоў адказ з вобласьці — "Вырашана не мяняць статус, і калі будзе жаданьне бацькоў, то ў дзіцячых садках адчыняць беларускамоўную групу", зазначае Сямён Бародзіч.
Тое, што беларускамоўнае школьніцтва застанецца ў Асіповічах, пацьвердзілі і ў самой гімназіі.
"Яна адна ў вобласьці, і яна адчынялася з такім ухілам, таму іншага рашэньня не магло быць", — зазначыла ў тэлефоннай гутарцы супрацоўніца гімназіі.
У аддзеле адукацыі райвыканкаму прызналі, што да іх зьвярталіся бацькі з патрабаваньнем, каб дзяцей зь першага клясу ў гімназіі вучылі па-расейску. Ім адказалі, што першых клясаў з рускай мовай навучаньня ў гімназіі ня будзе, бо нямэтазгодна.
У Асіповічах беларускамоўная гімназія лічыцца элітарнай. Тут працуюць добрыя настаўнікі. Шмат бацькоў імкнуцца аддаць сваіх дзяцей вучыцца да гэтых пэдагогаў. Плынь ахвотнікаў павялічылася пасьля таго, як былі зачыненыя профільныя клясы, кажа Сямён Бародзіч:
"Засталася толькі адна элітная гімназія. Яшчэ была ў нас другая школа. Там замежныя мовы выкладалі. Туды шмат хто імкнуўся. А цяпер, калі яны прыбеглі ў гімназію, іх сустрэла беларуская мова. Вось і пачаўся такі рускамоўны рух".
У мінулым навучальным годзе на Магілёўшчыне было 455 школ. Зь іх, паводле ўправы адукацыі аблвыканкаму, 206 — расейскамоўныя. Усе беларускамоўныя школы — на вёсцы, і амаль усе -- малакамплектныя. Штогод іх становіцца ўсё меней. Летась зачыніліся трынаццаць беларускамоўных школ у чатырох раёнах вобласьці.
23.06.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1147/1192
Текущая дата: 15.11.2024