Цыганы супраць адкрыцця нацыянальнай цыганскай школы.
«Я спадзяюся, што ў Беларусі ніколі не будзе нацыянальнай цыганскай школы», — заявіў 18 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні ГА «Беларуская цыганская дыяспара» Артур Гоманаў.
Паводле яго слоў, калі цыганскія дзеці будуць навучацца ў нацыянальнай школе, ёсць «небяспека кансервацыі не найлепшых традыцый жыцця нацменшасці».
«Вучоба ў агульнаадукацыйнай школе пазнаёміла мяне з беларускай гісторыяй і культурай, з менталітэтам мясцовых жыхароў, а таксама дазволіла набыць сярод іх шмат сяброў», — сказаў Гоманаў. Вось чаму, паводле яго слоў, ён прыкладзе ўсе намаганні, каб у цыган не было сваёй нацыянальнай школы. «Іх адмоўны вопыт у Славакіі, Польшчы і Румыніі не даў ніякіх станоўчых вынікаў для далейшага жыцця маладых людзей», — сказаў Гоманаў.
Аднак ён не выключае магчымасць вывучэння цыганскімі дзецьмі асноў роднай мовы, гісторыі і культуры.
Разам з тым, паводле слоў Гоманава, праблема адукацыі з’яўляецца найбольш актуальнай для цыганскай грамады краіны. Для падтрымкі цыган‑абітурыентаў ВНУ кіраўніцтва абшчыны і міжнароднага саюза цыганскіх агульных краін СНД і Балтыі «Амару дром» («Наша дарога») звяртаюцца з пісьмовай просьбай аказаць садзейнічанне маладым людзям ў атрыманні вышэйшай адукацыі. І ў абшчыне ўжо ёсць свае дактары, юрысты і эканамісты, паведаміў Гоманаў.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у цыганскім тэатры «Рамэн», які ўзначальвае Мікалай Слічэнка, адкрыўся міжнародны факультэт, куды прымаюць цыганоў з многіх постсавецкіх краін. «Яны вывучаюць гісторыю і культуру свайго народа, забяспечваюцца інтэрнатам, харчаваннем і невялікімі грашовымі дапамогамі», — сказаў Гоманаў.
У 2004 годзе грамадскае аб’яднанне «Беларуская секцыя міжнароднага таварыства правоў чалавека» звярнулася ў Міністэрства адукацыі і Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай падтрымаць адкрыццё ў пасёлку Калодзішчы (Мінскі раён), дзе жывуць амаль 800 цыган, першай агульнаадукацыйнай цыганскай школы. Меркавалася, што ў школе, разлічанай на 80 навучэнцаў, усе прадметы будуць выкладацца на цыганскай мове.
* * *
Міжнародны дзень цыганоў адзначаецца 8 красавіка, пачынаючы з 1971 года. У гэты дзень у Лондане адбыўся І міжнародны цыганскі кангрэс. Сёння ў свеце жыве больш за 12 млн цыган, з іх прыкладна 8,5 млн — у Еўропе. Найбольшая колькасць цыган пражываюць у ЗША, Канадзе і Аўстраліі, а таксама ў Славакіі, Венгрыі і Румыніі.
У Беларусі, паводле звестак перапісу насельніцтва 1999 года, пражывае каля 12 тысяч цыганоў, прычым найбольш кампактна — у пасёлку Калодзішчы, прыгарадзе Віцебска Себяхі і горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.
Для інтэграцыі цыганоў у еўрапейскую супольнасць Еўракамісія, Сусветны банк і фонд Сораса абвясцілі 2005—2015 гады дзесяцігоддзем цыган, для чаго створаны Цыганскі адукацыйны фонд.
19 мая БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1150/739
Текущая дата: 15.11.2024