Першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак - 2010». Сёлета свята прысвечанае 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак - 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей. На ранішеяй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы.
Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі дагляду - знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калетывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».
Наша Ніва Сямён Печанко 26 чэрвеня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1155/1224
Текущая дата: 26.12.2024