Белорусский портал в Казахстане

Літоўскія інвестыцыі



Буйны літоўскі бізнес гатовы інвесціраваць у мяса-малочную прамысловасць Беларусі.

Аб гэтым паведаміў сёння ў Вільнюсе міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра.

"Я настойліва прашу бізнес Літвы прыходзіць на наш рынак", - сказаў кіраўнік ведамства.

Сямён Шапіра не назваў аб`ём будучых інвестыцый, аднак адзначыў, што ён дастатковы для будаўніцтва аднаго малочнага і аднаго мясакамбіната. "Усё залежыць ад праекта, таму пакуль гаварыць пра аб`ём сродкаў некарэктна", - падкрэсліў ён. - Яшчэ не адпрацавана сыравінная зона, не вызначаны аб`ём вытворчасці. Акрамя таго, літоўскія калегі збіраюцца прааналізаваць рынкі збыту прадукцыі". Паводле слоў Сямёна Шапіры, гэтыя пытанні будуць прапрацоўвацца ў бліжэйшы час.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, міжнародная выстаўка "АграБалт-2010" адкрылася ўчора з удзелам прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. У яе рабоце прымаюць удзел міністры сельскай гаспадаркі розных краін.

30 красавіка, Вільнюс /Алена Прус - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1161/582
Текущая дата: 25.12.2024